Праваслаўныя Магілёва — супраць рок-оперы "Ісус Хрыстос — суперзорка"
Яны сабралі каля 500 подпісаў і накіравалі іх старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку.
Пастаноўку "Ісус Хрыстос — суперзорка" ў Магілёў прывёз Санкт-Пецярбургскі тэатр "Рок-опера". Паказ прызначаны на 3 сакавіка ў абласным Доме культуры.
Аўтары звароту патлумачылі агенцтву БелаПАН, што ў рок-оперы няправільна трактуюцца біблейскія падзеі, а сам аўтар лібрэта рок-оперы Цім Райс мае антыхрысціянскія погляды.
У дакуменце згадваецца, што не так даўно Магілёўскі аблвыканкам па просьбе людзей ужо забараніў паказ фільма "Код да Вінчы". І цяпер магілёўцы спадзяюцца на дапамогу ўлады "ў недапушчэнні чарговага блюзнерства", гаворыцца ў звароце.
Збор подпісаў яшчэ працягваецца.