Праз эстонскі порт Мууга сёлета прыбыў 1 мільён тон венесуэльскай нафты
Аднак пастаяннай дамовы на пастаўку нафты для Беларусі порт не мае.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на супрацоўніка Талінскага марскога порта Свен Ратасэп. Порт Мууга з'яўляецца філіялам талінскага порта.
Сёлета порт разгрузіў 11 нафтаналіўных танкераў. Прыкладная перыядычнасць паставак — адно судна ў месяц, хоць былі перыяды, калі прыбывалі і па два караблі. Кожны танкер прывозіў прыкладна па 80 тысяч тон.
Нагадаем, што раней венесуэльская нафта пастаўлялася таксама праз порт Адэсы і далей чыгуначным транспартам на Мазырскі НПЗ.