Праз год у Беларусі пройдзе турнір памяці Руслана Салея
Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея Яўген Ворсін.
Турнір з удзелам мінскага "Дынама" і чэмпіёна Беларусі ўпершыню пройдзе ў верасні наступнага года, паведамляе БелТА. Нагадаем, што абаронца нацыянальнай зборнай Руслан Салей загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем у выніку крушэння самалёта з камандай "Лакаматыў" на борце.