Праз год усе беларускія футбалісты ў чэмпіянаце Расіі стануць легіянерамі

Як паведамляе "Советский спорт", цяпер легіянерам лічыцца гулец, які не мае права выступаць за зборныя каманды Расіі ў адпаведнасці з нормамі ФІФА. Праўда, клубы атрымаюць адтэрміноўку на адзін сезон, каб паспелі падрыхтавацца да новага правіла. Тыя легіянеры, якія на сённяшні дзень маюць падвойнае грамадзянства, змогуць без абмежаванняў выступаць у расійскім чэмпіянаце толькі ў сезоне-2012/13.

Змены тлумачацца тым, што ў Расіі няма закона пра падвойнае грамадзянства ні з адной краінай, акрамя Таджыкістана.