Праз мяжу ў Польшчу перакідвалі пакункі з цыгарэтамі
Аперацыю кантрабандыстаў сарвалі беларускія памежнікі.
Яны з'явіліся ў той момант, калі кантрабандысты з Беларусі перакідвалі пакункі праз агароджу ў Польшчу. Высветлілася, што "аперацыю" арганізаваў жыхар Камянецкага раёна, які легальна перайшоў мяжу, каб у дамоўленым месцы атрымаць ад памочнікаў кантрабанду.
Пасля з'яўлення беларускіх памежнікаў мужчына ўцёк і вырашыў нелегальна перайсці праз мяжу ў Беларусь. Ён быў затрыманы, яму пагражае штраф у памеры 2 млн рублёў, паведамляе БелаПАН.
Фота — tutgrodno.com