Прэм'ер-міністр Сербіі вярнуў японцу скрадзены ў Белградзе ровар

Прэм'ер і міністр унутраных спраў Сербіі Івіца Дачыч асабіста вярнуў японцу Ру Асаджы ровар, скрадзены ў сярэдзіне ліпеня ў сталіцы. Без ровара ён застаўся пасля таго, як пакінуў яго на веласіпеднай станцы каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў.

"Гэта ганьба для Сербіі, — заявіў Дачыч. — Асаджы праехаў на ровары ўсю Афрыку і 11 краін Еўропы, а застаўся без яго ў нашай сталіцы". Ад імя грамадзян Сербіі ён прынёс прабачэнні падарожніку і пажадаў яму шчаслівай дарогі да Токіё.

Расчулены японец прызнаўся, што яго рабавалі і раней: у Афрыцы скралі абутак, а ў Нікарагуа — фотаапарат, паведамляе РИА "Новости".

Фота — kp.ru