Прэм'ер-міністра Пакістана асудзілі на некалькі хвілінаў зняволення

Як інфармуе ВВС, прэм'ер-міністра Юсуфа Рэза Гілані прызналі вінаватым у адмове ўрада аднавіць расследаванне справы пра карупцыю супраць прэзідэнта і шэрагу іншых палітычных дзеячаў. Пакаранне яму прызначылі сімвалічнае: некалькі хвілінаў зняволення ён адбыў у зале суда.

Раней Вярхоўны суд Пакістана запатрабаваў аднавіць працэс над прэзідэнтам Асіфам Алі Зардары па абвінавачанні ў карупцыі. У адказ прэм'ер заявіў, што прэзідэнт мае статус недатыкальнасці ў якасці кіраўніка дзяржавы.