Прэзідэнт Чэхіі хоча змагацца з мафійнымі змовамі, неанацыстамі і СМІ

Параўнанне СМІ з мафіяй і нацыстамі — гэта помста 68-гадовага Зэмана за тое, што бальшыня журналістаў падрымлівала на выбарах яго саперніка — кіраўніка МЗС графа Карла Шварцэнберга.

Зэман вядомы як "чырвоны" сацыял-дэмакрат, аднак падтрымлівае еўраінтэграцыю Чэхіі, адзначае wyborcza.pl.

У прыватным жыцці Зэман удае з сябе адзіночку. Аднак вядома, што ў 1993 годзе ён ажаніўся са сваёй сакратаркай, маладзейшай амаль на 20 год. У выбарах побач з Зэманам была не жонка, а 19-гадовая дачка Катажына, якую ён пасля перамогі назваў "першай паннай".

Фота — 420on.cz