Прынц Гары патлумачыў “аголеную вечарынку” страхам смерці
Брытанскі прынц знайшоў тлумачэнне сваім паводзінам у Лас-Вегасе, дзе ён згуляў у більярд на распрананне.
Вынікам гэтай гульні сталі фотаздымкі, што разышліся па Інтэрнэце. На ім нашчадак брытанскай каралеўскай сям’і аголены і абдымаецца з нейкай дзяўчынай.
28-гадовы прынц распавёў сваёй венцаноснай бабулі і бацьку, што напярэдадні той вечарынкі бачыў сон, у якім яго нібыта забіваюць у Афганістане. Таму ён і дазволіў сабе такую “раскошу”. Гары чатыры месяцы павінен прабыць у Афганістане, дзе ён служыць у верталётным палку. Ён здзейсніць некалькі баявых вылетаў на тэрыторыю талібаў і, магчыма, яму давядзецца страляць. Таму ён і вырашыў павесяліцца, “як у апошні раз”, пішуць замежныя выданні са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Каралева па-ранейшаму незадаволеная паводзінамі свайго ўнука. Аднак пасля таго, як Гары вывезлі з ваеннай базы пасля атакі талібаў, Элізабет ІІ лічыць, што ўнук ёй не хлусіў.