Прырост беларускага ВУП у 2011 годзе склаў 5,3%

Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. У беларускіх рублях памер валавага ўнутранага прадукта склаў 274 трыльёны. Адзначаецца таксама, што ў 2011 годзе тэмпы прыросту ВУП раслі ў студзені-траўні і зніжаліся ў чэрвені-снежні.

Нагадаем, што па выніках 2010 года прырост ВУП дасягнуў 7,7%.