Прышчэпкі ад грыпу не прыносяць карысці здаровым дарослым людзям?
Пра гэта сцвярджаюць дацкія навукоўцы-медыкі.
Паводле вынікаў даследавання Інстытута грамадскай аховы здароўя ў Орхускім універсітэце, вакцынацыя дарослых людзей дае нязначны эфект у прадухіленні захворвання грыпам. Навукоўцы раяць траціць грошы не на набыццё вакцынаў, а на паляпшэнне гігіенічных і кліматычных умоваў у памяшканнях, паведамляе ИТАР-ТАСС.
Фота — itar-tass.com