Псіхіятар: Андэрс Брэйвік — гэта Ганібал Лектэр з фільма "Маўчанне ягнятаў"
Нарвежскі эксперт правёў у гутарках з Брэйвікам каля 26 гадзінаў.
Нагадаем, Андэрс Брэйвік абвінавачваецца ў правядзенні ў ліпені летась тэрактаў у сталіцы Нарвегіі Осла і расстрэле ўдзельнікаў моладзевага лагера правячай партыі. Агулам тады загінулі 77 чалавек. Суд над Брэйвікам ужо некалькі месяцаў працягваецца ў Осла.
Эйрык Ёханэсэн параўнаў Брэйвіка з серыйным маньякам Ганібалам Лектэрам з фільма "Маўчанне ягнятаў". Напярэдадні ён даваў паказанні ў судзе ў якасці сведкі абароны.
"Сустрэча з Брэйвікам была амаль як сустрэча з Ганібалам (Лектэрам)", — цытуе словы Ёханеса агенцтва "Франс Прэс". Псіхіятар лічыць, што Брэйвік з'яўляецца абсалютна здаровым чалавекам.
Фота — vg.no
