Пяць маладых дыгераў ледзь не патанулі ў падземнай каналізацыі Мінска

Паводле папярэдняй інфармацыі, пяцёра маладых мінчукоў спусціліся ў гарадскую каналізацыю праз люк у раёне "Макдональдса" на Нямізе. У нейкі момант яны зразумелі, што вялікая плынь вады, выкліканая дажджом, пагражае ім смяротнай небяспекай. Як інфармуе БелаПАН, маладыя людзі праз мабільнік выклікалі выратавальнікаў. А тыя разам з міліцыяй і дасталі іх з каналізацыі.

Цяпер міліцыя дае прававую ацэнку падзеям.

Фота — paratozor.livejournal.com