П'яны барысаўчанін галяком пад Gangnam style "натанцаваў" 15 сутак
Малады чалавек зладзіў непрыстойныя танцы на цэнтральнай плошчы Барысава.
Як паведамляе БелаПАН, 2 студзеня два юнакі, 16 і 21 гады, выпіўшы на дваіх пляшку віна, адправіліся на цэнтральную плошчу горада ў пошуках прыгодаў. У старэйшага нарадзілася ідэя праславіцца, станцаваўшы стрыптыз у грамадскім месцы. Пад модную песню Gangnam style ён распрануўся дагала і на вачах у мінакоў стаў танчыць. Пры гэтым яго сябар здымаў усе падзеі на камеру мабільніка. Тым жа вечарам хлопец выклаў відэаролік на сваю старонку сацыяльнай сеткі "Вконтакте".
Дарэчы, барысаўчаніна за стрыптыз асудзілі на 15 сутак. А ў Баранавічах год таму, як паведамляла Еўрарадыё, тром мужчынам прысудзілі турэмныя тэрміны. Адзін з "нудыстаў" асуджаны на 1,5 года, два яго сябры атрымалі па паўгода турмы.
Фота — borisovibor.com