П’яны магілёвец зваліўся ў чатырохметровы катлаван і застаўся цэлы (фота)
Выбрацца з выкапанай ямы мужчыну дапамаглі выратавальнікі.
Здарэнне адбылося на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 9 сакавіка. Ідучы па тэрыторыі лякарні, 44-гадовы мужчына зваліўся ў катлаван цеплатрасы.
Пры падзенні п’яны магілёвец зусім не пацярпеў, паведамляе сайт выратавальнікаў. 
Фота — 112.by