П'яны мужчына спраўляў патрэбу каля дома і параніў мінака за заўвагу

Як піша "Брестская газета", пасля заўвагі "пакрыўджаны" схапіў з зямлі завостраны металічны прадмет і уторкнуў яго ў "крыўдзіцеля". П'яны кінуўся бегчы, аднак паранены 30-гадовы мужчына паспеў выклікаць міліцыю. Пры затрыманні хуліган нават спрабаваў пырснуць у міліцыянтаў газам з балончыку. Распачатая крымінальная справа.