Рабаўнік патрабаваў у краме пляшку гарэлкі і мільён рублёў

Здарэнне адбылося ўвечары 20 лютага ў вёсцы Яечкавічы. У прыватную краму, дзе знаходзіліся загадчыца і прадавачка, зайшоў невядомы. Пагражаючы нажом, мужчына запатрабаваў бутэльку гарэлкі і 1 мільён рублёў, перадае БелаПАН.

Пасля таго як загадчыца перадала яму гарэлку, мужчына зменшыў суму патрабаванняў да 300 тысяч рублёў. Атрымаўшы грошы і пляшку гарэлкі, ён уцёк.

Уначы міліцыянты затрымалі зламысніка ў той жа вёсцы. Выявілася, што гэта непрацуючы, раней неаднаразова асуджаны ў тым ліку за крадзяжы жыхар суседняй вёскі Патапавічы.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яго пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Фота — telegraf.by