Рабочыя магілёўскага “Тэхнапрыбору” просяць дапамогі ў Лукашэнкі

Рабочыя не задаволены тым, што мясцовыя чыноўнікі прынялі рашэнне далучыць завода “Тэхнапрыбор” да іншага завода — “Ольса”. Яны расцэньваюць рэструктурызацыю як захоп вытворчых плошчаў свайго завода.

Супрацоўнікі прадпрыемства баяцца, што застануцца без працы. Яны не бачаць неабходнасці далучыць іх завод да іншага, бо “Тэхнапрыбор” мае станоўчыя паказчыкі сальда знешняга гандю і прыбыткаў.

Дарэчы, "Тэхнапрыбор" з’яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці бытавых помпаў. Завод таксама выпускае дрэваапрацоўчае абсталяванне і светадыёдную прадукцыю, паведамляе сайт 222.by.

Фота — lenadm-mogilev.by