Рагачоў застаўся без вады з-за дэфармацыі трубы

Камунальнікам давялося адключыць ваду амаль па ўсім горадзе (акрамя трох раёнаў). На месцы аварыі цяпер працуе некалькі брыгадаў рамонтнікаў і каля дзесяці адзінак тэхнікі.

БЕЛТА адзначае, што інфармацыі аб тэрмінах ліквідацыі аварыі пакуль няма. У крамы Рагачова дадаткова завезлі 8 тон пітной вады ў бутэльках, яе запасы створаныя ў бальніцах і дзіцячых садках.

Нагадаем, у пачатку верасня з-за аварыі на калектары на суткі без вады засталіся жыхары Барысава (на здымку).