Расійскі алігарх Гуцарыеў хоча будаваць у Беларусі новы калійны камбінат
Фрагменты яго каментара паказаў вячэрні выпуск навінаў тэлеканала "Беларусь 1".
Па словах Міхаіла Гуцарыева, яго кампанія "Слаўкалій" плануе выдаткаваць на будаўніцтва калійнага камбіната паўтара мільярда долараў. Ужо зацверджаны бюджэт праекта і створана адмысловая кампанія. Гуцарыеў заявіў, што ўжо ўклаў у праект некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў, а да канца года будзе выдаткавана да 100 мільёнаў.
У Савеце міністраў 3 красавіка прайшла нарада па гэтым праекце. У ёй прыняў удзел і Гуцарыеў.
Новы горна-ўзбагачальны камбінат плануецца пабудаваць на базе Нежынскага ўчастку Старобінскага радовішча калійных соляў.