Расійскі апазіцыянер Удальцоў шпіталізаваны і спыніў галадоўку
Пра гэта паведаміў Мікалай Полазаў, адвакат арыштаванага каардынатара "Левага фронта" Сяргея Удальцова.
Раней Полазаў паведамляў, што Удальцова шпіталізавалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне 68-й лякарні Масквы. На шосты дзень сухой галадоўкі ў арыштаванага расійскага апазіцыянера пагоршыўся стан здароўя, перадае ВВС.
Перад гэтым, па словах адваката, Удальцова двойчы адмаўляліся шпіталізаваць, нягледзячы на ныркавую недастатковасць і абязводжванне. Адвакат лічыць, што ўлады "метадычна забіваюць" яго падабароннага.
Нагадаем, што палітыка затрымалі ў ноч на 9 траўня за спробу прыняць удзел у "народных гуляннях".
Фота — ridus.ru