Расія ўвядзе паніжальны каэфіцыент пры коштах на газ для Беларусі
Ён будзе дзейнічаць з 2012 года.
Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміў расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам.
Велічыня гэтага каэфіцыента будзе вызначацца на перамовах на ўзроўні гаспадарчых суб'ектаў. Па словах Пуціна, канчатковыя дамоўленасці будуць увязаныя з тым, што "Газпрам" набывае другую палову акцый "Белтрансгазу".