Расіяне адмовіліся пускаць да сябе беларускую бульбу
Шэсць тон бульбы, якую везлі два беларусы, былі затрыманыя ў Смаленскай вобласці.
Як піша сайт vsmolenske.ru, правезці бульбу перашкодзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў і Рассельгаснагляду. Пры праверцы высветлілася, што неабходных фітасанітарных дакументаў на груз у перавозчыкаў няма. Мужчын пакаралі штрафам, а бульбуа адправілі назад у Беларусь.