Расіянін скраў у беларускі 40 долараў і на хаду скокнуў з цягніка
Здарэнне адбылося недалёка ад Брэста.
36-гадовая жыхарка гэтага горада і 28-гадовы грамадзянін Расіі ехалі ў адным плацкарным вагоне цягніка "Валгаград — Брэст". Беларуска вярталася з камандзіроўкі, а расіянін ехаў у горад над Бугам па асабістых справах.
Калі жанчына пайшла здаваць правадніцы пасцельную бялізну, мужчына выцягнуў з яе сумкі 55 тысяч беларускіх і 1 тысячу расійскіх рублёў. Калі ж злодзея пачалі шукаць, ён схаваўся ў прыбіральні. А калі яго знайшлі, зламыснік скокнуў з цягніка. Пры гэтым ён зламаў нагу і страціў прытомнасць. Цяпер ён знаходзіцца пад аховай у бальніцы. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net