Расіянін спрабаваў незаконна вывезці з Беларусі больш за 60 свінняў
Спынілі яго ў Лёзненскім раёне Віцебшчыны.
Увагу міліцыянтаў прыцягнуў КамАЗ, якім кіраваў 36-гадовы расіянін. Машына перавозіла больш за 60 свінняў. Дакументы, пададзеныя кіроўцам для праверкі, не адпавядалі нормам, і міліцыянты засумняваліся ў законнасці грузу. ППазней іх сумневы пацвердзіліся, інфармуе БЕЛТА
Кошт жывога грузу, які перавозілі з Віцебшчыныу на Смаленшчыну, склаў больш за 120 мільёнаў рублёў.
Міліцыянты канфіскавалі свінняў. А на кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.
Фота: kalitva.ru