Расійскай паліцыі спрабавалі прадаць шлемы, зробленыя рамеснікамі ў Кітаі
Скандальная гісторыя выбухнула ў Расіі.
МУС выявіў, што замоўленыя ведамствам у карпарацыі "Абарона" сродкі абароны вырабляліся... саматужным спосабам у Кітаі. Гаворка ідзе пра абарончыя шлемы і бронекамізэлькі. РІА "Новости" адзначае, што кітайскія шлемы былі прызначаныя не для праваахоўнікаў, а для выкарыстання ў сталеліцейнай прамысловасці. Нібыта, іх маркіроўка была наўмысна замененая саматужныя спосабам.
Таму МУС Расіі разрывае кантракт з фірмай, але апошняя адмаўляе кітайскае паходжанне прадукцыі. Яна ўжо падала пазоў на ведамства ў арбітражны суд.
Фота — ria.ru