Расійская чыгунка дапаможа турыстам, якіх падвялі беларускія калегі
"Федэральная пасажырская кампанія" адправіць да Брэста 144 турысты.
Нагадаем, што ўчора расійскія чыгуначнікі выступілі з абвінавачаннем на адрас беларускіх калег. Па іх словах, Беларуская чыгунка без папярэджання скараціла колькасць вагонаў у цягніках. У выніку да Брэста не могуць даехаць сотні пасажыраў, якія забраніравалі туры. Ад Брэста яны меліся б ехаць далей у Еўропу на аўтобусах.
Як паведамляе 1prime.ru, сёння "Федэральная пасажырская кампанія" дадае да цягніка Масква-Брэст тры дадатковыя плацкартавыя вагоны. У іх змесцяцца каля 150 пасажыраў.
Фота — strana.ru