Расійскія тытуннікі скардзяцца на беларускую кантрабанду

З просьбай разабрацца ў гэтай праблеме кіраўніцтва Пагарскай цыгарэтна-цыгарнай фабрыкі звярнулася ў Федэральную падатковую службу і Міністэрства ўнутраных спраў, інфармуе sostav.ru

Паводле ацэнак Пагарскай фабрыкі, у 2012 годзе з-за росту гандлю кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі бюджэт Расіі недаатрымаў каля 2 мільярдаў рублёў.

Пры гэтым больш за ўсё ад кантрабанды пакутуе сегмент танных цыгарэт. Да прыкладу, кошт пачкі пагарскай “Прымы” удвая даражэйшы за аналагічны брэнд, выпушчанага ў Беларусі.

Адзначым, што раней сусветныя лідары тытунёвай прамысловасці Philip Moris, British American Tobacco і JTI заклікалі Польшчу пашырыць паўнамоцтвы мытнай службы для барацьбы з кантрабандай цыгарэт з-за ўсходняй мяжы.