Разам з фурамі на казахска-узбекскай мяжы замярзаў беларускі легкавік

Нагадаем, праз снежныя бураны і моцныя маразы сотні фураў былі заблакаваныя на казахска-узбекскай мяжы. І толькі ў нядзелю памежны пераход быў разблакаваны, рух аднаўляецца. Беларускіх аўтамабіляў там было каля 70, большасць з іх ужо пераехалі мяжу. У адной з груп з пяці аўтамабіляў быў і беларускі легкавік. Ён таксама ўжо ў Казахстане і рухаецца на радзіму, піша газета "Рэспубліка".