Рэнан Брэсан згуляе са "Штурмам" 24 жніўня

Нагадаем, што пасля хатняга матчу 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў з літоўскім "Экранасам" Брэсан атрымаў дыскваліфікацыю на два паядынкі. Футбольны клуб БАТЭ настойваў на адным матч-штрафе і падаў апеляцыю. 
Дысцыплінарны камітэт УЕФА часткова задаволіў апеляцыю. Ранейшую дыскваліфікацыю на дзве гульні Брэсану замянілі іншым пакараннем. Гэта дыскваліфікацыя на адзін матч і штраф у 3000 еўра, інфармуе "Прессбол". Паколькі першую сустрэчу са "Штурмам" Рэнан ужо прапусціў тыдзень таму, то 24 жніўня ён можа выйсці на поле. Нагадаем, у гэты дзень у аўстрыйскім Грацы адбудзецца другая сустрэча БАТЭ са "Штурмам".

Фота: footballwallpapers.ru