“Рэзідэнцыю Радзівілаў” замянілі на “палацава-паркавы ансамбль” (фота)

Папярэднія ўказальнікі “Рэзідэнцыя Радзівілаў” з’явіліся больш за 4 гады таму, калі для турыстаў была адкрытая першая пускавая чарга замка – надбрамная частка, дзе месціцца бібліятэка-архіў.
Вось на гэтым здымку князь Мацей Радзівіл пазіруе каля ўказальніка, які стаіць на Брэсцкай трасе на самым выездзе з Мінска. Такія ж указальнікі стаяць па ўсёй трасе як з мінскага боку, так і з брэсцкага.
І вось на гэтых выхадных карэспандэнт Еўрарадыё дужа здзівіўся, калі на месцы прывычнай “Рэзідэнцыі Радзівілаў” убачыў “Палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвіж”. 
Указальнікі замянілі прынамсі на ўсёй адлегласці ад Мінска да Нясвіжа. Старую шыльду “Рэзідэнцыя Радзівілаў” удалося убачыць толькі ў самім Нясвіжы.
Калі дакладна адбылася замена – сказаць цяжка. Зразумела адно – гэта было прымеркавана альбо да адкрыцця замка 20 ліпеня альбо адразу пасля. Каму мулялі вока Радзівілы?