Руслана Салея ўвялі ў Залю хакейнай славы пасмяротна
Былы капітан зборнай Беларусі стаў першым сябрам Залі хакейнай славы, якую адкрыюць бліжэйшым часам у “Мінск-Арэне”.
Памяць Руслана Салея ўшанавалі 10 лютага на адкрыцці хакейнага “турніру чатырох нацый” на прызы BelSwissBank: перад пачаткам матчу Беларусь — Нямеччына пад купал “Мінск-Арэны” узнялі гульнявы швэдар славутага хакеіста. У гэты момант на табло дэманстравалі фотакадры з матчаў, у якіх удзельнічаў былы капітан зборнай Беларусі, перадае БЕЛТА.
Нумар 24, пад якім выступаў Салей, назаўсёды будзе за ім замацаваны і больш ніхто пад гэтым нумарам у нацыянальнай зборнай не згуляе.