Рымашэўскі ўзнагароджан "За нязломнасць у барацбе за перамогу дэмакратыі"
Узнагароду за сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" 9 красавіка ў Вільні атрымала яго жонка Наста.
З замежных намінантаў прэмію літоўскага часопісу "Apžvalga" (Агляд) ў намінацыі "За нязломнасць у барацбе за перамогу дэмакратыі", апроч Віталя Рымашэўскага, атрымаў толькі Фонд Конрада Адэнаўэра.
Прэмію Наста Рымашэўская атрымала з рук вядомага літоўскага дысыдэнта Альгірдаса Патацкаса. Прымаючы ўзгароду спадарыня Наста падзякавала ўсім за салідарнасць. Яна адзначыла, што ў Беларусі зараз адчувальна любая праява салідарнсці і што літоўцы - гэта шчаслівы народ, бо ў былым будынку КДБ у Вільні зараз знаходзіцца музэй генацыду, паведамляе прэс-служба БХД.