Сацыяльная работніца загінула пасля прафесійнага свята
У Ганцавічах 23-гадовая жанчына выпала з акна кватэры на пятым паверсе. Яна загінула на месцы.
Загінулую знайшоў зранку 6 студзеня муж, піша газета “Савецкае Палессе”. Ён выклікаў хуткую медычную дапамогу. Прыехала таксама аператыўная група Следчага камітэта і РАУС. Судмедэксперт папярэдне ўстанавіў смерць ад пашкоджанняў у выніку падзення з вышыні.
Адзін з ганцаўчан паведаміў Еўрарадыё, што загінулая з Мінскай вобласці. Яна пабралася шлюбам з ганцаўчанінам у кастрычніку мінулага года. Нядаўна жанчына ўладкавалася ў мясцовы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Дарэчы, напярэдадні акурат адзначалі Дзень сацыяльнага работніка.
Міліцыя не пачынала крымінальную справу па факту гібелі, праводзіцца праверка.
Фота — vsluh.ru