Салідарнасць з Аляксеем Паўлоўскім дорага каштавала яго калегу
Муляра Ігара Наркевіча спярша вылучылі на прэмію “Лепшы па прафесіі”, а потым адміністрацыя “Прамжылбуда” адклікала вылучэнне.
Адміністрацыя паспела сабраць усе дакументы на атрыманне прэміі ў памеры 175 тысяч рублёў.
Рабочы мяркуе, што адкліканне звязана з ягонай падтрымкай муляра Аляксея Паўлоўскага, якому не працягнулі працоўны кантракт.
Нагадаем, што Наркевіч, як і ўсе рабочыя брыгады, напісаў заяву на звальненне. Аднак пазней пад ціскам адміністрацыі адклікаў яе. Негледзячы на салідарнасць рабочых і рэзананс у СМІ Аляксея Паўлоўскага звольнілі.