Салігорск амаль суткі без вады, улады абяцаюць сёння ўсё выправіць

Прычынай сталі "непаладкі пры планавым пераключэнні вадаправодных ліній". Над іх ліквідацыяй цяпер працуе каля 30 спецыялістаў, інфармуе БЕЛТА.

Паведамляецца, што вада ўжо пачала паступаць у сістэму водазабеспячэння раённага цэнтра. Аднак для таго, каб вада патрапіла на ўсе аб'екты горада, патрэбны час. Чыноўнікі кажуць, што на падачу цяпла ў будынкі адсутнасць вады не паўплывала.

Нагадаем, у пачатку верасня з-за аварыі на калектары на суткі без вады засталіся жыхары Барысава (на здымку).