Салігорскі кіроўца "адмазваў" работнікаў "Беларуськалія" ад войска

Як паведамляе "Ежедневник", міліцыянты Салігорска затрымалі кіроўцу, які працаваў на прадпрыемстве "Гарняк". Паводле іх звестак, ёсць прынамсі тры выпадкі, калі гэтаму кіроўцу плацілі грошы, каб "адмазаў" ад службы ў войску. Усіх "кліентаў" кіроўца запэўніваў, што мае сур'ёзныя сувязі ў Салігорскім ваенкамаце.

Аплата паслуг не мела цвёрдай таксы. Аднаму яна каштавала 700 долараў, другому 900, трэцяму 1200.

Цяпер следчыя высвятляюць, ці сапраўды падазроны меў сувязі ў райваенкамаце.