Самы масавы ў свеце танец на пуантах трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса
Балетнае мастацтва адначасова прадэманстравалі 245 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Танцавальны нумар быў прэзентаваны ў канферэнц-цэнтры Орындж у горадзе Арланда, што ў ЗША. Для ўсталявання рэкорду ўдзельнікам давялося пратрымацца 60 секунд на кончыках пальцаў. Такім чынам, быў пабіты папярэдні рэкорд самага масавага танца на пуантах, у якім бралі ўдзел 230 танцорак ў Нью-Ёрка.
Танец на пуантах лічыцца адным з базавых элементаў балета. У часе выканання балерына можа абапірацца толькі на кончыкі пальцаў пры выцягнутым уздыме нагі. Традыцыйна гэты танец выконваюць жанчыны, аднак у гэтым рэкордным танцы бралі ўдзел і некалькі мужчын.