Санстанцыя знайшла парушэнні на палове мінскіх крамаў і кавярняў

На кожным другім з аб'ектаў былі санітарныя парушэнні. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іван Вайтовіч


Вайтовіч: "Па фактах выяўленых парушэнняў прыпынялася дзейнасць 9 аб'ектаў, забароненая рэалізацыя прадуктаў харчавання негарантаванай якасці агульнай вагой больш 50 кілаграм. Аштрафаваныя 84 службовыя асобы на агульную суму больш за 38 мільёнаў рублёў. І на 19 службовых асобаў пачаты адміністрацыйны працэс".