Санстанцыя знайшла парушэнні ў 100 мінскіх цырульнях

У 101 з іх знайшлі парушэнні санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", парушэнні датычаць апрацоўкі інструментаў, чысціні працоўнага месца, выкарыстання аднаразовых ручнікоў, падкаўнерыкаў, прасцінаў. Былі ў санстацыі прэтэнзіі таксама да асабістай гігіены персаналу і санітарнага стану памяшканняў.

На цырульні наклалі штрафаў больш за 30 мільёнаў рублёў.