Савет ААН прагаласаваў за ўвядзенне мандата спецдакладчыка па Беларусі

У рэзалюцыі па Беларусі, прынятай 5 ліпеня на сесіі Савета Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека ў Жэневе, утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў "неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных". Таксама патрабуецца "неадкладна спыніць практыку адміністрацыйных затрыманняў прадстаўнікоў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў і не перашкаджаць іх свабоднаму перамяшчэнню, у тым ліку выездам за межы краіны".

Рэзалюцыя таксама ўтрымлівае заклік да беларускага ўрада аб паўнацэнным супрацоўніцтве са спецдакладчыкам, прадастаўленні яму ўсёй неабходнай інфармацыі і магчымасцяў наведаць краіну.

Чакаецца, што кандыдатура спецдакладчыка будзе ўхваленая ў верасні, інфармуе БелаПАН.