Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антысемітызмам

Гэтая ноч ўвайшла ў гісторыю падназвай "Крыштальная" праз шкляныя аскепкі, якія раніцай пакрылі вуліцы нямецкіх гарадоў. Падчас гэтай бесчалавечнай акцыі тысячы яўрэяў былі забітыя. Каля 30 тысяч арыштавалі і выслалі ў канцэнтрацыйныя лагеры.

Пасля "Крыштальнай ночы" большасць яўрэйскіх арганізацый было закрыта, а нагляд за яўрэямі быў перададзены ў рукі гестапа.