Сёння адзначаецца міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

У сваім пасланні з нагоды гэтага дня Генеральны сакратар ААН адзначае, што катаванні працягваюцца, нягледзячы на іх забарону. Ён заклікае ўсе дзяржавы ратыфікаваць Канвенцыю супраць катаванняў. У пасланні таксама гаворыцца пра ролю ААН у аказанні дапамогі ахвярам катаванняў і іх сем'ям.

Нагадаем, што аб катаваннях у дачыненні да сябе заявілі некаторыя былыя беларускія палітвязні. Па іх словах, катаванні дагэтуль прымяняюцца ў СІЗА КДБ у Мінску.