Сёння адзначаецца Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці
Гэтае свята было заснаванае генеральнай асамблеяй ААН, яно адзначаецца ад 2009 года.
20 лютага дзяржавы-сябры ААН праводзяць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць умацаванню сацыяльнай справядлівасці: ліквідацыі галечы, забеспячэнню людзей годнай працай, дасягненню раўнапраўя мужчынаў і жанчынаў.