Сёння алімпійская зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Расіі

У склад алімпійскай зборнай уваходзяць футбалісты ўзростам да 23-х гадоў. Па ўзаемнай дамоўленасці бакоў, колькасць замен ў таварыскім матчы будзе неабмежаванай, паведамляе сайт euro-football.ru. Пачатак гульні ў 18.00 па беларускім часе.