Сёння апошні дзень таргоў на дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы

Дадатковую Сесію Беларускай валютна-фондавай біржы адменяць згодна з рашэннем урада. Гэта фактычна азначае пераход на адзіны курс беларускага рубля. На дадзены момант разбежка паміж курсамі долара, усталяваным Нацбанкам і таргамі дадатковай сесіі складае каля трох тысяч рублёў.

Нагадаем таксама, што выхад на адзіны курс нацыянальнай валюты з’яўляецца адной з асноўных умоваў Міжнароднага валютнага фонда для выдзялення Беларусі крэдыту. Місія фонда скончыла працу ў Мінску ў мінулы панядзелак.