Сёння будзе абраная сістэма правядзення футбольнага чэмпіянату краіны
3 лютага пройдзе паседжанне выканкама Беларускай федэрацыі футбола.
Як вядома, дакументы на ліцэнзаванне падалі толькі 11 клубаў вышэйшай лігі. Сталічны "Партызан" так і не знайшоў крыніцы фінансавання і цяпер спадзяецца толькі на магчымасць заявіцца для выступлення ў другой лізе.
Выканкам федэрацыі мусіць вырашыць, чэмпіянат будзе праводзіцца ў тры кругі ці гэта будзе двухэтапнае першынство, калі на экватары каманды падзяляюцца на дзве аўтаномныя шасцёркі — адныя змагаюцца далей за медалі, іншыя — за выжыванне ў эліце беларускага футбола.