Сёння Гаспадарчы суд разгледзіць пазоў партыі БНФ да ЖРЭА

Пазоў партыі БНФ да ЖРЭА Савецкага раёну з абскарджаннем адмовы ў праве арэнды памяшкання Гаспадарчы суд разгледзіць 22 красавіка.

Нагадаем, камунальныя службы намагаюцца пазбавіць партыю арандаванага памяшкання.У Гаспадарчым судзе 19 красавіка распачаўся разгляд пазову ЖРЭА Савецкага раёну Мінска да партыі БНФ. Кіраўнікі партыі БНФ звярнуліся ў суд з сустрэчным пазовам.

31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім з 1993 года знаходзіцца цэнтральны офіс партыі. ЖРЭА савецкага раёна Мінска падаўжаць дамову адмаўляецца. Актывісты партыі арганізавалі кругласутачнае дзяжурства ў офісе.