Сёння наваполацкага актывіста будуць судзіць за распаўсюд прэсы
Пачатак суда над Міколам Чартковым а 15-ай гадзіне.
Як піша "Народная Воля", яго вінавацяць у распаўсюдзе газет, за што пагражае штраф да 1 мільёна 750 тысяч рублёў. Мікола распавёў, што яго затрымалі 10 ліпеня, завезлі ў пастарунак і абвінавацілі ў распаўсюдзе незалежнай прэсы. Актывіст сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ніякія пратаколы падпісваць не будзе. У гэтым супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі брыдкаслоўе, адвезлі актывіста ў суд. А суд пастанавіў, што Чарткоў павінен выплаціць 70 тысяч рублёў штрафу.
Хутчэй за ўсё, сёння актывіста з Наваполацка чакае яшчэ адзін штраф.