Сёння назавуць кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай

Новы галоўны трэнер зборнай краіны павінен замяніць Эдуарда Занкаўца, які пайшоў у адстаўку пасля правальнага выступу беларусаў на чэмпіянаце свету ў Славаччыне. Там нашы спартоўцы занялі толькі 14-е месца. Перад новым настаўнікам будзе стаяць задача падрыхтаваць каманду да Алімпіяды ў Сочы.

Канкрэтныя імёны магчымых кандыдатаў пакуль не называліся. Вядома толькі, што ў спіс прэтэндэнтаў не трапіць канадскі спецыяліст Глен Хэнлан, пад кіраўніцтвам якога зборная Беларусі дамаглася найлепшага выніку на чэмпіянатах свету. У 2006 годзе ў Рызе ён вывеў беларусаў на 6-е месца.